У нядзелю будзе цёпла, на захадзе краіны пройдуць дажджы

У нядзелю будзе цёпла, на захадзе краіны пройдуць дажджы

У бліжэйшыя суткі, 3 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень па заходняй частцы краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў, на ўсходзе месцамі будзе плюс 5-7 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 15-26 градусаў. Цяплей за ўсё будзе на паўднёвым усходзе краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі