У нядзелю будзе цёпла, дажджы толькі ў асобных раёнах
![У нядзелю будзе цёпла, дажджы толькі ў асобных раёнах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/minsk_vosen_2.jpg.webp?itok=TDCczBc5)
У бліжэйшыя суткі, 10 верасня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. У некаторых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўднёвы, умеркаваны, удзень парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16, а ўдзень чакаецца 21-27 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.