У нядзелю будуць моцныя дажджы і вецер

У нядзелю будуць моцныя дажджы і вецер

У бліжэйшыя суткі, 29 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е з працяглымі ападкамі. Раніцай і ўдзень на захадзе пройдуць моцныя дажджы. Вецер уначы будзе паўднёва-заходні, умеркаваны, у асобных раёнах — моцны парывісты, удзень — паўночны, умеркаваны, па паўднёва-заходняй палове моцныя парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, удзень — 3-9 градусаў цяпла.

У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я, сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі. 30 кастрычніка ў панядзелак захаваецца надвор’е з моцныя ветрам і ў многіх раёнах яго парывы будуць дасягаць 15-22 метраў за секунду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі