У нядзелю — 3-8 градусаў цяпла і дажджы з мокрым снегам

У нядзелю — 3-8 градусаў цяпла і дажджы з мокрым снегам

У бліжэйшыя суткі, 28 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Раніцай і ўдзень на поўдні краіны прагназуюцца дажджы, уначы ў асобных раёнах да ападкаў дадасца мокры снег. Таксама ўначы і раніцай можа быць слабы туман.

Вецер будзе пераменных напрамкаў, умеркаваны, месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў цяпла, пры праясненнеях могуць быць замаразкі ад 0 да -2. Удзень будзе 3-8 градусаў са знакам плюс, а на поўдні — да 10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У панядзелак надвор’е пагоршыцца. Чакаюцца працяглыя і месцамі моцныя дажджы, на поўначы — з мокрым снегам. У асобных раёнах магчымае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі