У нядзелю 2 сакавіка ў Мінску пройзе акцыя ў падтрымку Украіны

Паведамленне аб намеры правесці акцыю супраць расійскай акупацыі Украіны размешчанае на сайце арганізацыі: "Малады Фронт заклікае ўсіх неябыякавых людзей выйсці на акцыю салідарнасці з Украінаю! У нядзелю, 2 сакавіка а 14 гадзіне, каля амбасады Расеі ў Менску (вул. Нававіленская, 1а) адбудзецца акцыя супраць расейскай інтэрвенцыі на тэрыторыю Ўкраіны. Заклікаем прыходзіць на акцыю з уласнымі плакатамі, каб кожны жадаючы мог данесці свой пасыл Расейскай Федэрацыі. На акцыі плануецца таксама перадаць у амбасаду Расеі зварот супраць расейскай акупацыі Крыма.

Будзьма салідарны ў гэтыя лёсавызначальныя дні з народам Украіны!"

Нагадаем, што 1 сакавіка Савет Федэрацыі дазволіў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну увесці расійскія войскі на тэрыторыю Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі