У новым навучальным годзе для дзесяцікласнікаў увядуць урокі працы

У новым навучальным годзе для дзесяцікласнікаў увядуць урокі працы

Новаўвядзеннем гэтага навучальнага года ў школах будуць урокі працы для дзесяцікласнікаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 28 жніўня паведаміла прадстаўніца Мінадукацыі Ірына Каржова, перадае БЕЛТА.

Па словах чыноўніцы, вучні будуць асвойваць праграму прафесійнай падрыхтоўкі рабочых або службоўцаў. 

Калі ў школе няма магчымасці арганізаваць такое навучанне, тады навучацца дзесяцікласнікі будуць на базе ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай ды іншай адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі