У новым кліпе дуэт Royksopp & Robyn паглыбіўся ва ўнутраную прастору

Нарвежскія электроншчыкі Royksopp у калабарацыі са шведскай спявачкай Робін прадставілі кліп на сумесны трэк "Monument". Гэта ўжо трэцяе відэа Royksopp & Robyn на песню з іх дуэтнага EP "Do It Again". Два папярэднія — на "Do It Again" і "Sayit" былі тэхна-псіхадэлічнымі і танцавальнымі. Песня "Monument" больш вытанчаная. Адсюль — меланхалічны і ў той жа час напружаны кліп. Яго зняў бойфрэнд Робін, рэжысёр Макс Віталі.


Сама спявачка характаразуе відэа як "нешта кшталту вандроўкі ўглыб, маўляў, кліп пра тое, пра што бывае сама музыка: пра космас, час, унутраны свет чалавека — пра твой уласны досвед". А Віталі дадае: "Кліп пра прастору вакол цябе і ўнутры цябе, пра пошук уласнай прасторы".


Міньён "Do It Again" выйшаў 26 траўня.

Паводле: www.zvuki.ru

Фота: www.self-titledmag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі