У новы санкцыйны пакет ЕС зноў не трапіць расійскі газ

У пятніцу Еўракамісія прапанавала чарговыя санкцыі супраць Расіі. Галоўнае ў іх — забарона імпарту расійскага золата, у тым ліку праз трэція краіны. Як адзначае euronews.com, золата лічыцца другім па важнасці, пасля вуглевадародаў, артыкулам расійскага экспарту. У 2020 годзе РФ атрымала ад продажу каштоўнага металу 18,5 млрд еўра. Санкцыі будуць датычыць таксама хімікатаў і машынабудавання. У Бруселі падкрэсліваюць, што гэта хутчэй не паўнавартасны сёмы пакет санкцый, а дапаўненні і змены да папярэдніх шасці.

Пад новыя санкцыі ЕС зноў не трапіць расійскі газ — многія краіны яшчэ не гатовыя ад яго адмовіцца, паколькі не хочуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі энергетычнымі праблемамі. Не выключана, што Еўракамісія можа нават змякчыць уведзеныя раней санкцыі па харчовых таварах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.