У новай радзільні кантроль за парадзіхамі будзе кругласутачным

Радзільны дом пабудуюць на тэрыторыі 5-й гарадской клінічнай лякарні Мінску. У цяперашні час ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі.  Па звестках агенцтва «Минск-Новости», адкрыццё радзільні запланаванае на 2011 год. У яго склад увойдуць акушэрскае і абсэрвацыйнае аддзяленні. У радзільнай зале адкрыецца кабінет функцыянальнай дыягностыкі з сучасным ультрагукавым апаратам. Дзякуючы гэтаму кантраляваць стан здароўя плода і парадзіхі можна будзе круглыя суткі.

Незвычайным стане і размяшчэнне палат і кабінетаў медперсаналу на паверсе. Яны будуць размешчаныя па коле, у цэнтры якога — медыцынскі пост назірання за немаўлятамі.