У новай Канстытуцыі Украіны Крым і Севастопаль захаваюць свой статус

Сёння, 1 ліпеня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прэзентаваў праект новай Канстытуцыі. Адказваючы на ​​пытанне пра магчымыя змены ў пытанні статусу цяпер незаконна акупаванага паўвострава, прэзідэнт адзначыў, што аўтаномія Крыма выразна адлюстраваная ў дзейнай Канстытуцыі і мае дастаткова шырокія паўнамоцтвы, паведамляе news.liga.net.

“Гэтыя паўнамоцтвы Крыма і Севастопаля захоўваюцца. Украіна вельмі абавязаная крымскім татарам, і таму напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў я быў ініцыятарам адпаведнай пастановы, па якой быў прыняты адпаведны закон аб нацыянальна-культурнай аўтаноміі крымскататарскага народа”, — падкрэсліў Парашэнка.

“Я ўпэўнены ў тым, што мы гэта мусілі зрабіць гады, а можа, дзесяцігоддзі таму, і гэта, магчыма, стварыла б іншую сітуацыю ў Крыме. Але гэты закон дзейнічае, і я ўпэўнены, што ў выніку дыпламатычных намаганняў праблема Крыма, яго незаконнай анексіі з боку РФ будзе вырашаная, і аднаўленне нацыянальна-культурнай аўтаноміі крымскіх татараў, і вызваленне аўтаномнай рэспублікі Крым адбудзецца”, — дадаў прэзідэнт Украіны.

Фота: obx.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі