У Ноўгарадзе паставяць помнік сям'і Мыйдадзіра

У Вялікім Hоўгнарадзе ў чацвер адкрыюць помнік сям'і героя казкі Карнея Чукоўскага "Мыйдадзір". Як паведаміў "Інтэрфакс", скульптар Віктар Карнілаў вылепіў Мыйдадзіра ў жаночым абліччы - Мыйдадзірыху з кудзеркамі, характэрнымі формамі і з калыскай, у якой ляжыць немаўля — маленькі Мыйдадзір. Помнік даўжынёй 4 м і вышынёй 2 м выкананы з трывалага металу і абаронены ад вандалаў.

У Вялікім Hоўгарадзе за апошні год з'явілася ўжо некалькі нестандартных выяваў. У прыватнасці, пастаўлены помнік дворніку і бульдозеру-працаўніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі