У ноч на аўторак у Беларусі чакаюцца замаразкі і галалёд

У ноч на аўторак у Беларусі чакаюцца замаразкі і галалёд

У аўторак, 12 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў, перадае Белгідрамет. 

Уначы і зранку месцамі чакаецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні з пераходам на паўднёва-ўсходні. Уначы вецер прагназуецца слабы, удзень умераны да парывістага. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад -1 да +4, пры праясненнях чакаецца 2-4 градусы марозу. Удзень пацяплее да 6-12 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі