У ноч на 7 верасня па Гомельшчыне месцамі чакаюцца замаразкі

У ноч на 7 верасня па Гомельшчыне месцамі чакаюцца замаразкі

У аўторак, 7 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы прагназуецца ад +1 па паўднёвым усходзе да +9 па паўночным захадзе краіны. Па паўднёва-ўсходняй частцы краіны месцамі чакаюцца замаразкі 0...-2. Удзень тэрмометры пакажуць 14-19 вышэй за нуль.

Сіноптыкі прагназуюць, што з 8 верасня пачнецца пацяпленне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі