У ноч на 14 траўня ў Беларусі замаразкі да мінус 4 — сіноптыкі

У ноч на 14 траўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да 0 — мінус 4 градусаў. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
На большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці ў ноч на 14 траўня чакаюцца замаразкі да мінус 4 градусаў. У Мінску тэмпература паветра панізіцца да 0, у наваколлях сталіцы — да мінус 2 градусаў.

Гэта будзе другая хваля холаду ў Беларусі з пачатку траўня Так, у шэрагу гарадоў краіны раніцай 7 траўня ўстаноўлена рэкордна нізкая для гэтага часу года тэмпература: у Магілёве мінус 2,1 градуса, Бабруйску — 2,3, Віцебску — 2,4. Гэта ніжэй за ранейшыя абсалютныя экстрэмумы холаду.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі