У Наваполацку затрымалі ўдзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”

У Наваполацку 14 верасня затрымалі некалькіх удзельнікаў велапрабегу “Свабоду Казуліну!”. Здарылася гэта ўжо на самым пачатку акцыі.

Раніцай, як толькі ўдзельнікі меркаванага велапрабегу сабраліся ў цэнтры горада, да іх пад’ехалі міліцыянты і людзі ў цывільным. Яны заявілі, што на роварах няма рэгістрацыйных нумароў, а таму яны іх рэквізуюць.

У пастарунак патрапілі Юрый Бельскі, Антон Ясіновіч, Ігар Сухарукаў, Валерый Шаўчэнка і Альберт Маркаў.  

Велапрабег мусіў прайсці па тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. На працягу двух дзён актывісты ў майках з надпісам “Свабоду Казуліну!” планавалі давесці да жыхароў рэгіёну інфармацыю пра беларускіх палітвязняў.

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі