У Наваполацку пенсіянерка выпала з дзявятага паверха

У Наваполацку пенсіянерка выпала з дзявятага паверха

Вечарам 20 чэрвеня у Наваполацку з дзевяціпавярховага дома выпала жанчына. Загінулая жыла на вуліцы Дружбы, 19 разам з дачкой, зяцем і ўнукам. Жыхары дома распавялі Еўрарадыё, што жанчына была на пенсіі.

“Міліцыя ўчора [20 чэрвеня. — Еўрарадыё] тут доўга была, — кажа адна з суседак. — У доме кажуць, што нібыта збіралася з сабакам ісці гуляць, а потым невядома, як яна там з пакоя… Жыла на дзявятым паверсе ў другім пад’ездзе. З дачкой, зяцем і, напэўна, унук з імі. Здаецца, двухпакаёвая кватэра ў іх”.   

У Наваполацку пенсіянерка выпала з дзявятага паверха
Суполка "Полацк і Наваполацк" / ВКонтакце

У цэнтральным апараце Следчага камітэта Беларусі Еўрарадыё паведамілі, што па факце падзення жанчыны праводзіцца праверка. Прычыну здарэння следчыя пакуль не называюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі