Вы тут

У Наваполацку па праезнай частцы ў гадзіну-пік бегалі лосі

Скрыншот

У Наваполацку па праезнай частцы ў гадзіну-пік бегалі лосі. З’яўленне двух лясных гасцей трапіла на камеру відэарэгістратара аднаго з аўтамабіляў, што праязджаў па дарозе.

Відавочца Сяргей напісаў, што двое ласёў выбеглі на дарогу “Нафтан” — Наваполацк у кіламетры ад рысы горада, каля 17:45, калі супрацоўнікі прамзоны масава едуць дадому.

Жывёлы паводзіліся смела і рушылі наўпрост праз калону аўтамабіляў. Яны шлі ад садовага таварыства ў бок завода “Палімір”.

Ласёў у Наваполацку бачылі не аднойчы, але дарожных здарэнняў з іх удзелам пакуль не было, паведамляе abw.by