“У нас канікулы”: пра санкцыі і перамовы з рэжымам — эфір з Халезіным

“У нас канікулы”: пра санкцыі і перамовы з рэжымам — эфір з Халезіным

Такое ўражанне, што на фоне вайны ва Украіне Еўропа забылася на “беларускае пытанне”. І сёння, калі лукашэнкаўскаму рэжыму і “прылятае”, то выключна за кампанію з Расіяй — калі Захад уводзіць чарговыя санкцыі супраць Крамля. На гэтым фоне “новая” беларуская апазіцыя пачала дэманстраваць сімптомы беларускай апазіцыі ўсіх часоў — раз’яднанасць і ўзаемныя недавер ды абвінавачванні.


Ці сапраўды Захад забыўся пра Беларусь і пра што гэта сведчыць? Ці магчыма вярнуць цікавасць да беларускіх праблемаў і што паказвае санкцыйны ціск на Мінск? Ці магчымае аб’яднанне дэмакратычных сіл і ці можа ў гэтым дапамагчы… тэатр? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі