У Нарачы днямі пачнецца будаўніцтва аквапарку

У курортным пасёлку Нарач у Мядзельскім раёне днямі пачнецца будаўніцтва сучаснага цэнтра водных забаваў.  Праект патрабуе каля 40 мільярдаў рублёў. Мяркуецца, што адпачынак дзяцей і бацькоў у аквапарку будзе арганізаваны на працягу ўсяго года. Цэнтр абсталююць сучасным спартовым абсталяваннем і адпаведнай інфраструктурай.

Нагадаем, што летась нарачанскія санаторыі і базы адпачынку наведалі каля 120 тысяч турыстаў.

«Минский курьер»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі