У панядзелак будзе 30-32 градусы спёкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі

У панядзелак будзе 30-32 градусы спёкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі

У бліжэйшыя суткі, 30 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень на захадзе краіны месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Вецер будзе ўсходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 16-21 градус, а ўдзень будзе плюс 27-32. Пры гэтым у другой палове дня спёка ў 30-32 градусы прыйдзе на большую частку тэрыторыі краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі