У Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе выстава слуцкіх паясоў

Выстава слуцкіх паясоў адкрываецца 5 траўня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Наведвальнікі змогуць пабачыць рэліквіі з Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) і два фрагменты слуцкіх паясоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. На выставе таксама будуць дэманстравацца партрэты XVIII—XIX стагоддзяў беларускіх шляхцічаў Юзафа Завішы, Юзафа Жагеля і Тадэвуша Багдановіча, элементамі гарнітураў якіх з'яўляюцца слуцкія паясы, адзначае БелаПАН.

Паясы, апетыя Максімам Багдановічам, будуць дэманстравацца ў асноўнай экспазіцыі залы старажытнабеларускага мастацтва музея да 22 красавіка 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі