Вялікая розніца курсаў куплі і продажу расійскага рубля, якая ўсталявалася ў Беларусі, не звязаная з палітыкай Нацбанка. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Дзмітрый Калечыц, паведамляе Sputnik Беларусь.
"Уся справа ў курсах, якія ўсталёўваюць банкі", — заявіў ён. Па словах Калечыца, камерцыйныя банкі "бачаць тыя патокі, якія для іх з'яўляюцца найбольш выгаднымі", і адпаведна дзейнічаюць. Калечыц не змог спрагназаваць, калі розніца курсаў куплі і продажу расійскага рубля зможа скараціцца да звыклага ўзроўню.
Беларускія банкі сёння купляюць 100 расійскіх рублёў за 3,1 беларускага, а прадаюць больш чым за 4 рублі.