У Нацбанку Беларусі патлумачылі, чаму частку грошай адправілі на каранцін

У Нацбанку Беларусі патлумачылі, чаму частку грошай адправілі на каранцін

У Нацбанку Беларусі патлумачылі, чаму частку наяўных грошай адправілі на двухтыднёвы каранцін. Як паведамляе тэлеканал АНТ, першая партыя банкнот ужо тыдзень знаходзіцца ў спецыяльным сховішчы. Праз 14 дзён, пасля заканчэння "інкубацыйнага перыяду віруса",  грошы апрацуюць і зноў адправяць у абарачэнне.

"У нас ёсць яшчэ дадатковая магчымасць пускаць у абарачэнне банкноты, якія там не былі, — гаворыць начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко. — Таму таксама будзе гэтая мера прымяняцца для таго, каб знізіць аб'ём грашовай наяўнасці, якая можа быць схільная да патраплення на яе вірусаў".

У Нацбанку кажуць, што ў часы каранавіруса найбольш бяспечным і зручным спосабам разліку з'яўляецца безнаяўны плацёж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі