У Нацбанку Беларусі паказалі абноўленыя банкноты

У Нацбанку Беларусі паказалі абноўленыя банкноты

У панядзелак у Нацбанку Беларусі паказалі абноўленыя банкноты, якія ўводзяцца ў абарачэнне з 23 сакавіка. Яны маюць намінал 20 і 50 рублёў. Банкноты атрымалі дадатковы вадзяны знак і больш шырокую ахоўную нітку. Купюра наміналам 50 рублёў мае выявы з колерапраменным эфектам. Мяркуецца, што ўсё гэта паспрыяе ўзмацненню абароны ад падробак.

Пэўныя змены адбыліся і ў дызайне. 2009 год замянілі 2020-м, а надпіс "пяцьдзесят" — на "пяцьдзясят".

Банкноты наміналам 20 і 50 рублёў, якія выпусцілі раней, застаюцца ў абарачэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі