У МЗС пракаментавалі адмову ад участкаў для галасавання за мяжой

Юрый Амбразевіч / AFP
Юрый Амбразевіч / AFP

Адмовіцца ад участкаў для галасавання за мяжой у Беларусі вырашылі з аглядкай на пандэмію. Гэты тэзіс зноў паўтарыў у эфіры АНТ намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч. Раней з такім тлумачэннем ужо выступаў кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка.

"Мы проста адштурхоўваемся ад разумення тых выклікаў, з якімі мы сутыкнуліся перш за ўсё па выніках каранавірусу", — сказаў Амбразевіч. Ён таксама адзначыў, што за мяжой пастаянна знаходзіцца не так ужо шмат выбаршчыкаў. "Калі браць колькасны склад тых, хто галасаваў, то гэта нават не працэнт ад выбаршчыкаў, гэта долі працэнта", — заявіў намеснік міністра. Адпаведна, гэтыя людзі не змогуць паўплываць на вынікі галасавання. Беларусь, нагадаў ён, — не першая краіна, якая вырашыла адмовіцца ад выбарчых участкаў за мяжой. У Еўропе ёсць яшчэ Албанія, Чарнагорыя, Кіпр і Турцыя. А ў далёкім замежжы не могуць прагаласаваць за мяжой грамадзяне Чылі. А яшчэ "ёсць цэлы шэраг краін, якія дазваляюць галасаваць за мяжой толькі абраным катэгорыям, да прыкладу, сваім дыпламатам".

Адмова ад участкаў для галасавання за мяжой прадугледжаная зменамі ў Выбарчы кодэкс. Дакумент у цяперашні час вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі