У МЗС Беларусі выклікалі літоўскага амбасадара

У МЗС Беларусі выклікалі літоўскага амбасадара

14 сакавіка ў Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі літоўскага амбасадара. У Мінску заклапочаныя адсутнасцю аператыўнай інфармацыі пра здарэнне на Ігналінскай АЭС (яна знаходзіцца каля мяжы з Беларуссю і працяглы час не функцыянуе) у канцы снежня мінулага года. Літоўскія СМІ днямі паведамілі пра яго і пра тое, што ўлады краіны яго вырашылі схаваць. Нібыта, там праводзіліся выпрабаванні (неабходна было вырашыць, ці патрэбнае ўдасканаленне абсталявання) і падчас пераносу радыёактыўных рэчываў высветлілася, што яны занадта забруджаныя.

Амбасадару Літвы была ўручаная нота. У МЗС нашай краіны заяўляюць, што “прынцыпы транспарэнтнасці і адказнасці за забеспячэнне культуры ядзернай бяспекі павінны быць у роўнай ступені дастасавальныя да любой ядзернай дзейнасці, уключна з працэсам вываду з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС”. МЗС заклікаў улады Літвы правесці дбайнае расследаванне здарэння на АЭС і праінфармаваць пра яго вынікі беларускі бок. У далейшым у Мінску спадзяюцца атрымліваць аператыўную інфармацыю пра падобныя здарэнні.

Як вядома, у апошнія гады ўлады Літвы рэгулярна заяўлялі пра небяспеку Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне, звярталіся ў гэтай справе да кіраўніцтва ЕС, ЗША. Цяпер жа беларускі бок збіраецца праінфармаваць еўраструктуры пра сітуацыю з Ігналінскай атамнай станцыяй.

У МЗС Беларусі выклікалі літоўскага амбасадара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі