У МЗС Беларусі абурыліся згадкай пра магчымыя санкцыі

У МЗС Беларусі абурыліся згадкай пра магчымыя санкцыі

Прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз пракаментаваў выказванне кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Дырка Шубеля. Напярэдадні ў каментары БелаПАН ён выказаў спадзяванне, што Бруселю не давядзецца ўводзіць санкцыі супраць Беларусі з-за наяўнасці палітвязняў (іх больш за два дзясяткі).

Глаз нагадаў, што наша краіна — "шмат гадоў суверэнная дзяржава". "Таму для нас вельмі дзіўна, калі прадстаўнік Еўрапейскага саюза, які пастаянна дэкларуе падтрымку нашай незалежнасці, пачынае раптам выступаць у ролі знешняга кіраўніка", цытуе яго словы прэс-служба МЗС. Таксама прэс-сакратар здзіўлены спробай "дыктаваць, што і як рабіць "кіраўніцтву Беларусі", а таксама пагрозай санкцый.

Анатоль Глаз падкрэсліў, што "Беларусь... праводзіць выбары для сябе", а беларускі народ "сам робіць свой выбар без падказкі "добразычліўцаў звонку".

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. Сярод пяці зарэгістраваных кандыдатаў няма Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якіх не зарэгістравалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі