Вы тут

У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч. Як вам?

Тут і далей фота: Алег Латушка, Фартуната Латушка

У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая. З'яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка "Галасы ўтопіі" – сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.

Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, дык можна пачуць Нобелеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на уручэнні прэміі.