У Мінску зробяць больш жорсткай адказнасць за несанкцыянаваны гандаль

У Мінску зробяць больш жорсткай адказнасць за несанкцыянаваны гандаль

У Мінску зробяць больш жорсткай адказнасць фізічных асоб за несанкцыянаваны гандаль. Такую прапанову мінскія ўлады адправілі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пра гэта заявіў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень заканадаўства не дазваляе санітарна-эпідэміялагічнай службе нейкім чынам прыцягнуць да адказнасці грамадзян за гандаль прадукцыяй сумнеўнай якасці. “Напрыклад, у выпадку, калі грамадзянін гандлюе салам на вуліцы ў 30-градусную спёку”, — цытуе словы Шорца агенцтва “Мінск-навіны”.

Старшыня Мінгарвыканкама лічыць, што змены ў заканадаўстве дадуць магчымасць не толькі аддзелам гандлю і паслуг раённых адміністрацый, міліцыі, але і санслужбе прымаць да нелегальных гандляроў “больш эфектыўныя меры ўздзеяння”. Андрэй Шорац кажа, што для таго, каб грамадзянін мог прадаць прадукцыю са свайго прысядзібнага ўчастку, у сталіцы ствараюцца гандлёвыя рады, на буйных рынках для гэтага ёсць месцы. Аднак многія працягваюць займацца продажам у іншых месцах, адзначыў кіраўнік Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі