У Мінску знойдзеная "нічыйная" колба з іртуццю

Герметычна зачыненая колба з іртуццю вагой у 5 кілаграмаў была знойдзеная ў сутарэннях дома № 70 па вуліцы Багдановіча ў Мінску.

Атрутнае рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Савецкага раёна сталіцы. Дэмеркурызацыя месца, дзе была знойдзеная колба, не праводзілася.


Інфармацыя пра небяспечную знаходку перададзеная ў МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі