У Мінску зноў спрабавалі абрабаваць банк

31-гадовы нецвярозы мужчына спрабаваў сёння абрабаваць разлікова-касавы цэнтр Белаграпрамбанка ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Ён прыйшоў у банк і звярнуўся да кансультанта па працы з кліентамі, як быццам для таго, каб зняць са свайго рахунку пэўную суму грошай. Калі ж выявілася, што ён не з’яўляецца кліентам банка, мужчына дастаў нож і пачаў пагражаць расправай.
Супрацоўнікі банка здолелі выклікаць міліцыю праз кнопку экстранага выкліку. Мужчыну затрымалі. Цяпер яму пагражае адказнасць за разбой. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі