У Мінску згуляюць у “Тэніс на калясках”

У Мінску згуляюць у “Тэніс на калясках”

Спартовае мерапрыемства “Тэніс на калясках” пройдзе сёння, 5 кастрычніка ў Мінску. Яго праводзіць Беларуская тэнісная федэрацыя ў рамках праграмы развіцця тэнісу на калясках Міжнароднай тэніснай федэрацыі (IFT).

Як паведамляе прэс-служба БТФ, мерапрыемства для тэнісістаў-калясачнікаў упершыню праходзіць у нашай краіне на такім высокім узроўні. Дзеля яго ў Мінск прыбыла эксперт ICF Даяна Флаўэр (ЗША).

Асноўная мэта “Тэнісу на калясках” — натхніць людзей з інваліднасцю і паказаць ім, што яны здольныя рэалізаваць сябе ў такім відзе спорту. Цягам дня на крытым корце РЦАР па тэнісе пройдзе майстар-клас для дарослых і дзяцей, у якіх змогуць прыняць удзел не толькі калясачнікі, але і зацікаўленыя спецыялісты, а таксама звычайныя гледачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі