У Мінску здымаюць шматсерыйны фільм "Трое" па сцэнары А.Курэйчыка
На гэтым тыдні беларуская кінакампанія "Ирреал" прыступіла да здымак шматсерыйнага мастацкага фільма "Трое" па сцэнары Андрэя Курэйчыка. Як паведамілі БелаПАН у кінакампаніі, заказчыкамі серыяла выступаюць вядомы прадзюсар Дэвід Гамбург, маскоўская кінакампанія "Версія" і тэлекампаніі НТВ. Дэвід Гамбург вядомы як прадзюсар цыклу перадач "Крымінальная Расія" на НТВ, праграмы "Следствие вели" з Леанідам Канеўскім і шматлікіх іншых тэлепраектаў. Сёлета міні-серыял "Ленинград", які таксама прадзюсіраваў Д.Гамбург, стаў уладальнікам прэстыжнай прэміі "Залаты арол" Нацыянальнай кінаакадэміі Расіі.
Па інфармацыі кінакампаніі, рэжысёрамі серыяла "Трое" выступяць Аляксандр Франскевіч і Генадзь Байсак. У галоўных ролях занятыя расійскія акцёры Леанід Канеўскі і Дзмітры Арлоў. Акрамя таго, у здымках серыяла будуць задзейнічаныя беларускія акцёры практычна ўсіх сталічных тэатраў. Сярод іх Алег Гарбуз, Святлана Зелянкоўская, Аляксандр Кашпераў і мноства іншых. Прэм'ера серыяла плануецца ў верасні 2009 года на тэлеканале НТВ.
А.Курэйчык паведаміў, што Д.Гамбург звярнуўся да яго з прапановай напісаць сцэнар у верасні мінулага года. Па яго словах, прадзюсар "паставіў незвычайную задачу - напісаць першую на расійскім тэлебачанні "паліцэйскую драму". "Па сутнасці, гэта "Бацькі і дзеці" на прыкладзе маскоўскага МУРа, дзе адносіны паміж сышчыкамі значна важнейшыя за ўласна дэтэктыў. Маёй задачай было распавесці аб людзях, а не аб злачынствах, тым больш што дзеянне расцягнута на некалькі дзясяткаў гадоў", - распавёў сцэнарыст.
Заўважым, што падрыхтоўка праекту па сцэнары А.Курэйчыка, якая прайшла ў будынку "Беларусьфільма", супала з адмовай беларускага сцэнарыста супрацоўнічаць непасрэдна з самой кінастудыяй. Як раней паведамляў БелаПАН, кінастудыя раскрытыкавала прапанаваны А.Курэйчыкам сцэнар і адмовіла ў заяўцы на здымкі фільма.
БелаПАН