У Мінску завяршыў працу з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі

У Мінску завяршыў працу чарговы, XI, з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Пасля выбараў старшыні АГП (ім зноў стаў Анатоль Лябедзька) былі абраны яго намеснікі, колькасць якіх скарацілася з чатырох да двух. Паводле слоў Лябедзькі, гэта зроблена для таго, каб павысіць адказнасць кіраўніцтва партыі за рашэнні, што прымаюцца. Намеснікамі старшыні АГП абраны Яраслаў Раманчук, які і раней займаў гэтую пасаду, а таксама былы кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі партыі Леў Марголін. Паводле слоў Лябедзькі, "гэтыя кандыдатуры спалучаюць прафесіяналізм і жыццёвы вопыт".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі