У Мінску затрымлівалі Ніну Багінскую, якая якраз адзначала 75-годдзе
У Мінску затрымлівалі Ніну Багінскую. Легендарная ўдзельніца пратэстаў выходзіла на вуліцы сталіцы з плакатам "Свабоду палітвязням!". Яе схапілі сілавікі і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі, паведамляе "Б*лсат".
"У Навінках... далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек, — расказвае згаданаму тэлеканалу Багінская. — Я села на 18-ты аўтобус і прыехала дахаты".
Міліцыянеры склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Напярэдадні Ніна Багінская адзначала 75-годдзе. На працягу дзесяцігоддзяў яна ўдзельнічае ў вулічных акцыях і заўсёды з бел-чырвона-белым сцягам у руках. "Вы глядзіце толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў", — гаварыў у кастрычніку 2020-га сілавікам Аляксандр Лукашэнка. Аднак затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.