Вы тут

У Мінску затрыманыя садысты, якія гвалтоўна ўтрымлівалі і катавалі інваліда

Зламыснікі здымалі здзекі з ахвяры / t.me/pressmvd​

У Мінску затрыманыя два жыхары сталіцы 22 і 23 гадоў, якія цынічна здзекаваліся са свайго знаёмага, паведамляюць праваахоўнікі.

Юнакі запрасілі да сябе 21-гадовага інваліда нібыта для таго, каб ён праверыў працу камп'ютара. Некалькі дзён зламыснікі ўтрымлівалі госця пад замком і здзекаваліся з яго ў прысутнасці іншых людзей. Хлопца прымушалі распранацца да ніжняй бялізны і танцаваць на зэдліку, прымяраць жаночую вопратку. Яго таксама збівалі, заціскалі абцугамі пальцы і прыпякалі цела цыгарэтамі.

Каты здымалі тое, што адбываецца, на мабільны тэлефон. Сваю ахвяру яны хацелі прымусіць збіраць шклатару, а выручку планавалі забіраць сабе. Падчас адной з такіх вылазак палонны змог збегчы.

У дачыненні да мінчан заведзеная крымінальная справа за незаконнае пазбаўленне волі. Адзін з іх беспрацоўны, другі працаваў дворнікам у дзіцячым садзе, удакладняе МУС.

Комментарий представителя МВД.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.