У Мінску затрыманы былы палітвязень Зміцер Каспяровіч

Сёння ў Мінску затрыманы былы палітвязень Зміцер Каспяровіч. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, калі ён знаходзіўся за рулём свайго аўтамабіля, прыкладна а 12-й гадзіне ў раёне станцыі метро "Акадэмія навук".
Затрымлівалі Каспяровіча тры машыны ДАІ, у якіх ужо знаходзіліся двое панятых. Пра гэта паведаміў сабар Каспяровіча Цімафей Дранчук.

Паводле яго слоў, у час агляду ў машыне былі знойдзены налепкі з заклікам падтрымаць ініцыятыву "Еўрапейская Беларусь" і арганізацыю "Малады фронт". Каспяровіча даставілі ў адміністрацыйны корпус УУС Савецкага раёна Мінска.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі