Вы тут

У Мінску затрыманы 19-гадовы педагог — ён вёў гурток малявання для дзяцей

Андрэй Раптуновіч вёў гурток малявання для дзяцей / pixabay.com

У Мінску затрыманы 19-гадовы Андрэй Раптуновіч, паведамляюць праваабаронцы. Надоечы ў праўладных тэлеграм-каналах з'явілася "пакаяльнае відэа" з хлопцам. Ён расказвае, што вядзе гурток малявання ў цэнтры дадатковай адукацыі "Маяк" Ленінскага раёна Мінска.

Восенню 2021 года, паводле яго слоў, ён зарэгістраваўся ў чат-боце плана "Перамога", а нядаўна — яшчэ і ў чат-боце батальёна імя Кастуся Каліноўскага

"Быў гатовы ўзяць удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны", — кажа відавочна спалоханы хлопец на відэа.

МУС яшчэ ў лістападзе 2021 года прызнала ініцыятыву BYPOL "мабілізацыйны план "Перамога" экстрэмісцкім фарміраваннем. Змест Telegram-канала батальёна імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Украіне супраць расійскіх войскаў, таксама прызнаны ў Беларусі эктсрэмісцкімі матэрыяламі.

Андрэй Раптуновіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.