Вы тут

У Мінску затрымалі ўкраінца, які перапраўляў дзяўчат з Беларусі ў ЕС

З архіву БЕЛТА

МУС Беларусі заявіла, што ўдалося перакрыць канал вывазу беларусак у замежжа "з мэтай іх сексуальнай эксплуатацыі". На адной з мінскіх заправак затрымалі вярбоўшчыка, які аказаўся грамадзянінам Украіны. Мужчына стала жыве ў Літве, а ў Беларусь прыехаў, каб забраць з сабой двух дзяўчат ва ўзросце 32 і 29 гадоў. З беларускамі ўкраінец знаёміўся ў сацсетках і на форумах у інтэрнэце. Ён інфармаваў іх пра ўмовы "працы" ды пра "заробак".

У дачыненні замежніка распачалі крымінальную справу. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.