У Мінску затрымалі Шульгана, які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Беларусі

У Мінску затрымалі 38-гадовага Юрыя Шульгана, які заявіў пра намер сёлета балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі. Здарылася гэта ўвечары ў чацвер, 18 чэрвеня. Як паведаміў БелаПАН кіраўнік перадвыбарчага штаба Шульгана Паўлюк Канавальчык, прычынай затрымання маглі стаць неаплочаныя штрафы.

Мяркуецца, што сёння Юрыя Шульгана будуць судзіць.

Як паведамляла Еўрарадыё, Шульган — беспрацоўны з 2000 года. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ён заявіў 20 траўня на прэс-канферэнцыі ў мінскім офісе Беларускай партыі "Зялёныя". Яе актывісты заявілі, што вылучэннем Юрыя Шульгана яны хочуць паказаць, што традыцыйныя лідары апазіцыі састарэлі. Прэтэндэнт называе сябе “дармаедам у дэкрэце”, а асноўны пункт праграмы — афіцыйнае самаўладкаванне на працу.

Партыя "Зялёныя" на выбарах падтрымае беспрацоўнага кандыдата-"дармаеда"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі