У Мінску затрымалі лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі сёння ў цэнтры Мінску. Разам з ім праваахоўнікі затрымалі і актывіста АГП Аляксандра Сцепаненку. Яны раздавалі інфармацыйныя матэрыялы з антыкрызіснай платформай Аб'яднаных дэмакратычных сілаў каля Камароўскага рынку, паведамляе БелаПАН. Раздача ўлётак у Мінску прайшла ў рамках агульнарэспубліканскага Дня інфармавання, які 30 верасня праводзіць АДС. З 450 заявак на правядзенне ў гэты дзень пікетаў улады дазволілі толькі два — у Магілёве і Полацку. У гэтай сітуацыі апазіцыянеры правялі "лятучыя пікеты" з раздачай інфармацыйных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі