У Мінску затрымалі хакеістаў маладзёжнай каманды "Юнацтва" з гашышам

У Мінску затрымалі хакеістаў маладзёжнай каманды "Юнацтва" з гашышам

У Мінску затрымалі хакеістаў каманды "Юнацтва" з гашышам, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі. Пры гэтым не адзначаецца, што гэта гульцы маладзёжнай, а не галоўнай каманды.

Здарэнне адбылося ўвечары 1 красавіка, калі нарад міліцыі ў раёне праспекта Пераможцаў затрымаў двух маладых людзей, якія нешта хавалі па кішэнях. Падчас праверкі высветлілася, што ў іх быў гашыш (гэта пацвердзіла экспертыза), тры пакецікі "насвая", шкляныя трубачкі, якімі карыстаюцца падчас ужывання наркотыкаў. Затрыманыя аказаліся абаронцам і нападаючым "Юнацтва".

Праваахоўнікі высветлілі, што да распаўсюду наркотыка маюць дачыненне яшчэ два хакеісты каманды. У той жа дзень іх затрымалі. Больш таго, стала вядома, што знойдзены ў хакеістаў гашыш — гэта астаткі наркотыка, які быў на загарадняй вечарынцы хакеістаў.

Міліцыя не выключае, што існавалі схемы распаўсюду наркотыка ў камандзе. Ідзе аднаўленне "усіх звёнаў ланцужка распаўсюду зелля", высвятляецца, наколькі доўга хакеісты і іншыя асобы ўжывалі наркотыкі і хто канкрэтна гэта рабіў. І самае галоўнае — хто прадаваў спартсменам гашыш.

Распачатыя крымінальныя справы, артыкул — "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі