У Мінску затрымалі дырэктара аўтахаўса, падазраюць у махлярстве
![У Мінску затрымалі дырэктара аўтахаўса, падазраюць у махлярстве](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/945593103fotolia715.jpg.webp?itok=7Ei1_NFb)
У Мінску затрымалі дырэктара аўтахаўса, яго падазраюць у махлярстве. Як інфармуе БЕЛТА, крымінальную справу ў адносінах ТАА "Аўтакораб" распачалі яшчэ ў пачатку лютага. Яго фірма займалася продажам аўтамабіляў грамадзян. Пацярпелымі прызналі ўжо 6 чалавек, заявы яшчэ 3 разглядаюцца.
Дырэктару пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Раней крымінальная справа была распачатая ў адносінах чатырох былых работнікаў "АўтаХоўмКомпані" (аўтахаўс "Автопапа"). Іх абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым групай асобаў у асабліва буйным памеры. Крымінальная справа ўжо ў судзе.