У Мінску затрымалі актывіста арганізацыі "Ежа замест бомбаў"

Актывісты ініцыятывы раздавалі бяздомным гарачую ежу і цёплую вопратку. Аднаго з удзельнікаў затрымалі, але праз некаторы час ён быў адпушчаны без складання пратаколу, інфармуе БелаПАН.



Акцыі па раздачы ежы і вопраткі бяздомным ініцыятыва “Ежа замест бомбаў” ладзіць рэгулярна. Гэта міжнародная ініцыятыва, якая складаецца са шматлікіх незалежных груп, не звязаных адна з адной, але аб’яднаных агульнымі прынцыпамі ўзаемадапамогі, салідарнасці і барацьбы за сацыяльную справядлівасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі