Камітэт дзяржкантролю прыпыніў працу ў Мінску сеткі крам таннага адзення і абутку. Тэлеканал АНТ паведамляе, што гаворка ідзе пра сетку крам "Тюбетейка".
Уладальніка сеткі затрымлівалі пры падтрымцы байцоў АМАПа. Паводле звестак КДК, у крамах сеткі хавалі выручку і плацілі зарплаты ў канвертах. "Шэрую" зарплату атрымлівала больш за 150 чалавек. Каля 70% выручкі хавалася ад падаткаабкладання (тавары не прабіваліся праз касавыя апараты), кажуць у КДК. Плюс уладальнікі бізнесу не плацілі падаходны падатак з заробкаў у канвертах і ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Цяпер закрытыя 11 крамаў. Па выяўленых фактах распачатыя крымінальныя справы, ідзе папярэдняе расследаванне.