У Мінску заклалі "капсулу часу". У ёй — "пасланне нашчадкам, жыхарам г. Мінска XXII стагоддзя", паведамляе сталічная Жыллёва-камунальная гаспадарка. Такім чынам было вырашана адзначыць 85-я ўгодкі пачатку працы Домаўпраўлення № 1. Капсулу заклалі ў дом № 104 па Партызанскім праспекце. Працаўнікі ЖКГ спадзяюцца, што ён будзе стаяць і праз сто гадоў, і нашчадкі адкрыюць "капсулу часу" "роўна праз 100 гадоў у 2123 годзе ў дзень працаўнікоў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі".
У пасланні працаўнікі ХКГ расказалі нашчадкам пра жыццё і працу пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі. "Мы хочам, каб вы адчулі дынамічнае біццё пульса жыцця двухмільённага Мінска", — пішуць яны. Чарговая прапагандысцкая акцыя ў часы рэпрэсій.


