У Мінску зачыняць некаторыя выхады са станцый метро "Кастрычніцкая" і "Усход"

У Мінску зачыняць некаторыя выхады са станцый метро "Кастрычніцкая" і "Усход"

У сувязі з рамонтам на некалькі дзён будуць зачыненыя адзін выхад са станцыі метро "Кастрычніцкая" і два выхады са станцыі "Усход". Пра гэта інфармуе прэс-служба сталічнага метрапалітэна. 

На станцыі "Усход" будуць рамантаваць абліцоўку сцен, парапета і прыступак выхадаў. Выхад №2-2 будзе зачынены 17-27 ліпеня, выхад №4-2 — з 22 ліпеня па 2 жніўня.

На станцыі "Кастрычніцкай" будуць рамантаваць ногаачышчальныя краткі на выхадзе №2-2. Выхад будзе зачынены 18-27 ліпеня. Гэта адзін з выхадаў каля ўніверсама "Цэнтральны". 

У Мінску зачыняць некаторыя выхады са станцый метро "Кастрычніцкая" і "Усход"
Схема выхадаў станцыі метро "Усход"
У Мінску зачыняць некаторыя выхады са станцый метро "Кастрычніцкая" і "Усход"
Схема выхадаў станцыі метро "Кастрычніцкая"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі