У Мінску за махлярства асуджаныя 13 донараў

У Мінску за махлярства асуджаныя 13 донараў

У Мінску за махлярства асуджаныя 13 донараў. Яны па фіктыўных даведках аб заробках атрымлівалі кампенсацыі за здачу крыві, інфармуе TUT.by. Пра гэтую справу стала вядома летам мінулага года. За чатыры гады згаданыя асобы з дапамогай махлярства атрымалі 56 тысяч рублёў.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес рашэнне 21 чэрвеня. Двое абвінавачаных атрымалі 4 і 4,5 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці з адтэрміноўкай на 3 гады. У вольны час яны мусяць адпрацаваць 120 гадзін грамадскіх работ. Трое чалавек асуджаныя на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады і 100 гадзінамі грамадскіх работ. Яшчэ восем чалавек асуджаныя на 1,5-2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі