У Мінску з рыштаванняў сарваўся рабочы і разбіўся насмерць (відэа)

Зранку 17 жніўня на вуліцы Пуліхава ў Мінску адбылося трагічнае здарэнне. 40-гадовы рабочы сарваўся з рыштаванняў з вышыні шостага паверху і загінуў. Як паведамляе tut.by, на доме праводзіцца ўцяпленне фасаду.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што меркаваная прычына здарэння — неасцярожнасць рабочага. Следчыя апыталі відавочцаў здарэння. Самога загінулага накіравалі на судова-медыцынскую экспертызу, каб высветліць прычыны смерці і стан мужчыны ў момант здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі