У Мінску выйшла аўдыёбібліятэка Уладзіміра Арлова

У Мінску выйшла серыя з сямі кампакт-дыскаў з творамі Ўладзіміра Арлова. У аўдыёбібліятэку ўвайшлі найбольш папулярныя творы беларускага пісьменніка, інфармуе БелаПАН.
Тэксты кніг начытаў сам аўтар, а таксама "легенда" Беларускага радыё Леанід Дзяркач і былы прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў Андрэй Каляда.

Як паведаміў Уладзімір Арлоў, серыю кампакт-дыскаў можна набыць праз інтэрнет-крамы, а таксама у кнігарнях сталіцы і іншых гарадоў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі